а сам адышоў у пустыню на дзень дарогі і прыйшоўшы сеў пад карчом ядлоўцу, і прасіў сьмерці сабе і сказаў: даволі ўжо, Госпадзе; вазьмі душу маю, бо я ня лепшы за бацькоў маіх.
ЁНЫ 4:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня, Госпадзе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепей мне памерці, чым жыць». Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, ГОСПАДЗЕ, прашу Цябе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепш мне памерці, чым жыць». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цяпер, Госпадзе, забяры, прашу, душу маю ад мяне, бо лепшая мне смерць, чым жыццё». |
а сам адышоў у пустыню на дзень дарогі і прыйшоўшы сеў пад карчом ядлоўцу, і прасіў сьмерці сабе і сказаў: даволі ўжо, Госпадзе; вазьмі душу маю, бо я ня лепшы за бацькоў маіх.
І лепей захочуць сьмерці ўсе астатнія, якія застануцца ад гэтага ліхога племені ва ўсіх мясьцінах, куды Я выганю іх, кажа Гасподзь Саваоф.
А калі ўзышло сонца, навёў Бог сьпякотны ўсходні вецер, і сонца пачало пячы галаву Ёны, так што ён зьнямог і прасіў сабе сьмерці і сказаў: «лепей мне памерці, чым жыць».
калі Ты так робіш са мною, дык лепей аддай мяне сьмерці, калі я знайшоў літасьць перад вачыма Тваімі, каб ня бачыць мне бедства майго.
і абурыўся народ на Майсея і сказаў: о, калі б памерлі тады і мы, калі памерлі браты нашыя перад Госпадам!
Але я не карыстаўся нічым такім. І напісаў гэта на тое, каб так было мне; бо мне лепей памерці, чым каб хто зьнішчыў славу маю.