ЁВА 39:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) капае нагамі зямлю і захапляецца сілаю; ідзе насустрач зброі; Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён б’е зямлю капытом, і цешыцца сілаю, і выходзіць адважна насустрач зброі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Рые ён зямлю капытом, скача смела насустрач зброі. |
Я назіраў і слухаў: не гавораць яны праўды, ніхто ня каецца ў сваім бязбожніцтве, ніхто ня кажа: «што я зрабіў»? кожны паварочвае на сваю дарогу, як конь, што кідаецца ў бітву.
Так кажа Гасподзь, хай не хваліцца мудры мудрасьцю сваёю, хай ня хваліцца дужы сілаю сваёю, хай ня хваліцца багаты багацьцем сваім.
І зірнуў Філістымлянін і, убачыўшы Давіда, з пагардаю паглядзеў на яго, бо ён быў малады, бялявы і прыгожы тварам.