Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 8:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Я назіраў і слухаў: не гавораць яны праўды, ніхто ня каецца ў сваім бязбожніцтве, ніхто ня кажа: «што я зрабіў»? кожны паварочвае на сваю дарогу, як конь, што кідаецца ў бітву.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Я зважаў і слухаў. Ніхто не прамаўляе [праўдзіва], няма нікога, хто каецца з прычыны ліхоты сваёй, кажучы: “Што ж я нарабіў?” Кожны бяжыць у бегу сваім, як конь, які нясецца ў бітве.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Я зважаў і слухаў. Ніхто не гаворыць тое, што добрае, няма нікога, хто б каяўся дзеля ліхоты сваёй, кажучы: “Што ж я зрабіў?” Усе паварочваюць у сваім напрамку, як конь, які шпарка нясецца ў бітве.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 8:6
24 Крыжаваныя спасылкі  

Той, хто ходзіць бязгрэшна і робіць па праўдзе, і гаворыць ісьціну ў сэрцы сваім;


Бо ён убачыў і адвярнуўся ад усіх злачынстваў сваіх, якія ўчыняў; ён будзе жывы, не памрэ.


Не марудзіць Гасподзь з выкананьнем абяцаньня, як некаторыя лічаць гэта марудлівасьцю; а доўга трывае нас, ня хочучы, каб хто загінуў, а каб усе прыйшлі да каяньня.


Тыя, што не баяцца Бога, кажуць адно аднаму: уважае Гасподзь і чуе гэта, і прад абліччам Яго пішацца памятная кніга пра тых, што баяцца Госпада і шануюць імя Яго.


Ня стала міласэрных на зямлі, няма праўдзівых сярод людзей; усе куюць змусты, каб праліваць кроў; кожны ставіць на брата свайго сетку.


А рэшта людзей, якія не памерлі ад гэтых пошасьцяў, не раскаяліся ў дзеях рук сваіх, так каб не пакланяцца дэманам і залатым, срэбраным, медным, каменным і драўняным ідалам, якія ня могуць ні бачыць, ні чуць, ні хадзіць;


Так кажа Гасподзь Саваоф: павярнеце сэрца ваша на дарогі вашыя.


Таму сёньня так кажа Гасподзь Саваоф: павярнеце сэрца ваша на дарогі вашыя.


Шукаў Я ў іх чалавека, які паставіў бы сьцяну і стаў бы перад Мною ў праломіне за гэтую зямлю, каб Я не загубіў яе, але не знайшоў.


Пахадзеце па вуліцах Ерусаліма, і паглядзеце і разьведайце і пашукайце на плошчах ягоных, ці ня знойдзеце чалавека, ці няма таго, хто трымаецца праўды, шукае ісьціны! - Я зьлітаваўся б зь Ерусаліма.


і бачыў, што няма чалавека, і зьдзіўляўся, што няма заступніка; і памагла Яму сіла Яго, і праўда Ягоная падтрымала Яго.


І таму Гасподзь чакае, каб памілаваць вас, і таму яшчэ стрымліваецца, каб умілажаліцца з вас; бо Гасподзь ёсьць Бог праўды: дабрашчасныя - усе, хто надзею кладзе на Яго!


Скажу Богу: не вінаваці мяне; абвясьці мне, за што Ты са мною змагаешся?


Я чуў, што гавораць прарокі, якія Маім імем прарочаць ману. Яны кажуць: «мне сьнілася, мне сьнілася».


Богу трэба гаварыць: «я пацярпеў, больш ня буду грашыць.


А чаго я ня ведаю, Ты навучыш мяне; і калі я ўчыніў беззаконьне, больш ня буду».


За грэх карысталюбнасьці яго Я гневаўся і пабіваў яго, хаваў твар і абураўся; але ён адвярнуўшыся пайшоў па дарозе свайго сэрца.


Няўжо заўсёды Ён будзе ў гневе? і няўжо вечна будзе ўтрымліваць яго ў Сабе? Вось, што кажаш ты, а робіш ліхое і посьпех маеш у ім.


І ўвесь Ізраіль пераступіў праз закон Твой і адвярнуўся, каб ня слухацца голасу Твайго; і за тое выліліся на нас праклён і прысяга, якія напісаны ў законе Майсея, раба Божага; бо мы зграшылі перад Ім.


Я казаў: «бойся толькі Мяне, прымай настаўленьне»! і ня будзе зьнішчана жытлішча ягонае, і не спасьцігне яго ліха, якое Я пастанавіў яму; а яны рупліва стараліся псаваць усе свае дзеяньні.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы