ЁВА 23:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) О, калі б я ведаў, дзе знайсьці Яго, і мог падысьці да трона Ягонага! Біблія (пераклад А.Бокуна) О, каб я ведаў, дзе знайсьці Яго, я пайшоў бы да месца жытла Ягонага! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) О, каб я спазнаў, дзе знайсці Яго, і каб падышоў да пасада Яго! |
І на дарозе судоў Тваіх, Госпадзе, мы мелі надзею на Цябе; да імя Твайго і да ўспаміну пра Цябе парывалася душа нашая.
Хоць нашыя беззаконьні сьведчаць супроць нас, але Ты, Госпадзе, твары з намі дзеля імя Твайго; адступніцтва наша вялікае, зграшылі мы перад Табою.
І вось, як некаторым застаецца ўвайсьці ў яго, а тыя, каму раней абвешчана, не ўвайшлі ў яго за непакорлівасьць,