ЁВА 15:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня ў свой дзень ён сканае, і гольле ягонае ня будзе зелянець. Біблія (пераклад А.Бокуна) Перш, чым спыняцца дні ягоныя, ён зьвяне, і галіны ягоныя не зазелянеюць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дні яго адымуцца перш, чым споўняцца, і парастак яго не зазелянее. |
Калі гольле яго засохне, яго абламаюць; прыйдуць жанчыны і спаляць яго. Бо як што гэта народ неразумны, дык не ўмілажаліцца зь яго Творца Ягоны, і не памілуе яго Садзецель ягоны.
Пабіты Яфрэм; высах корань іх, - ня будуць прыносіць яны плоду, а калі і будуць радзіць, Я ўсьмерчу пахацінскі плод нутрыны іхняй.
Хто не застаецца ўва Мне, той будзе выкінуты прэч, як галіна, і засохне; а такія галіны зьбіраюць і кідаюць у вагонь, і яны згараюць;