Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 8:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І вярнуўся Ёрам цар, каб лячыцца ў Ізрэелі ад ранаў, якія прычынілі яму Сірыйцы ў Рамоце, калі ён ваяваў з Азаілам, царом Сірыйскім. І Ахозія, сын Ёрама, цар Юдэйскі, прыйшоў наведаць Ёрама, сына Ахава, у Ізрэель, бо ён быў хворы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І вярнуўся валадар Ярам у Езрээль, каб лячыцца ад ранаў, якімі паранілі яго Сірыйцы ў Рамоце, калі ён ваяваў супраць Хазаэля, валадара Сірыі. І Ахазія, сын Егарама, валадар Юды, пайшоў адведаць Ярама, сына Ахава, у Езрээль, бо той быў хворы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ён вярнуўся ў Ізрагэль, каб лячыцца ад ран, якімі паранілі яго сірыйцы ў Раме, калі ён ваяваў супраць Газаэля, цара Сірыі. А Ахазія, сын Ярама, цар Юдэі, пайшоў наведаць Ярама, сына Ахаба, у Ізрагэль, бо той хварэў.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 8:29
8 Крыжаваныя спасылкі  

А адзін чалавек выпадкова напяў лук і параніў цара Ізраільскага праз швы латаў. І сказаў ён свайму калясьнічаму: павярні назад і вывезі мяне з войска, бо я паранены.


сустрэў Іуй братоў Ахозіі, цара Юдэйскага, і сказаў: хто вы? Яны сказалі: мы браты Ахозіі, ідзём даведацца пра здароўе сыноў цара і сыноў гаспадарыні.


І пайшоў ён зь Ёрамам, сынам Ахава, на вайну з Азаілам, царом Сірыйскім, у Рамот Галаадскі, і паранілі Сірыйцы Ёрама.


Елісей прарок паклікаў аднаго з сыноў прарокавых і сказаў яму: аперажы сьцёгны свае і вазьмі гэты посуд з алеем у руку тваю, і йдзі ў Рамот Галаадскі;


І паўстаў Іуй, сын Ёсафата, сына Намэсіевага, супроць Ёрама; а Ёрам быў з усімі Ізраільцянамі ў Рамоце Галаадскім на варце супроць Азаіла, цара Сірыйскага.


мяжою іх быў: Ізрээль, Кесулот і Сунэм,