Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 3:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

цяпер паклічце мне гусьляра. І калі гусьляр іграў на гусьлях, тады рука Гасподняя дакранулася да Елісея,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А цяпер прывядзіце да мяне гусьляра». І сталася, калі гусьляр зайграў, лягла на Элісэя рука ГОСПАДА,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Цяпер жа прывядзіце да мяне гусляра». І, калі гусляр зайграў, усклаў на Элісея руку Госпад,

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 3:15
14 Крыжаваныя спасылкі  

І была на Ільлі рука Гасподняя. Ён аперазаў сьцёгны свае і бег перад Ахавам да самага Ізрэеля.


і ён сказаў: так кажа Гасподзь: рабі ў гэтай даліне равы за равамі,


Ён заклікае нябёсы згары, і зямлю - народ Свой судзіць:


было слова Гасподняе Езэкіілю, сыну Вузія, сьвятара, у зямлі Халдэйскай, над ракою Хавар; і была там на ім рука Гасподняя.


І Дух падняў мяне і ўзяў мяне. І ішоў я ў засмучэньні, з растрывожаным духам; і рука Гасподняя была моцная на мне.


І была там на мне рука Госпада, і Ён сказаў мне: устань і выйдзі ў поле, і Я буду гаварыць там з табою.


І было на шостым годзе, на шостым месяцы, у пяты дзень месяца, сядзеў я ў доме маім, і старэйшыны Юдэйскія сядзелі перад абліччам маім, і сышла на мяне там рука Госпада Бога.


І была рука Гасподняя зь імі, і вялікае мноства ўвераваўшы навярнуліся да Госпада.


Пасьля таго ты прыйдзеш на пагорак Божы, дзе ахоўны атрад Філістымскі; і калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш гурт прарокаў, што сыходзіцьмуць з вышыні, і перад імі псалтыр і тымпан, і жалейка і гусьлі, і яны прарочаць;


няхай гаспадар наш загадае слугам сваім, якія перад табою, пашукаць чалавека, умельскага ў гульні на арфе, і калі прыйдзе на цябе ліхі дух ад Бога, дык ён, іграючы рукою сваёю, будзе супакойваць цябе;


І калі дух ад Бога бываў на Саўле, дык Давід, узяўшы арфу, граў, - і радасьней і лепей рабілася Саўлу, і дух ліхі адступаўся ад яго.


І было на другі дзень: напаў ліхі дух ад Бога на Саўла, і ён шалеў у доме сваім, а Давід граў рукою сваёю на струнах, як і ў іншыя дні; у руцэ ў Саўла была дзіда.