І сказаў Ільля Фэсьвіцянін, з жыхароў Галаадскіх, Ахаву: жывы Гасподзь Бог Ізраілеў, прад Якім я стаю! у гэтыя гады ня будзе ні расы, ні дажджу, хіба толькі па маім слове.
4 ЦАРСТВАЎ 3:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Елісей: жывы Гасподзь Саваоф, прад Якім я стаю! калі б я не шанаваў Ёсафата, цара Юдэйскага, дык ня зірнуў бы на цябе і ня бачыў бы цябе; Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Элісэй: «Як жывы ГОСПАД Магуцьцяў, перад абліччам Якога я стаю, калі б я не паважаў Язафата, валадара Юды, не зьвярнуў бы ўвагі на цябе і ня глянуў бы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Элісей: «Жыве Госпад Магуццяў, перад абліччам Якога я стаю, калі б я не паважаў Язафата, цара Юдэі, не звярнуў бы ўвагі на цябе і не глянуў бы. |
І сказаў Ільля Фэсьвіцянін, з жыхароў Галаадскіх, Ахаву: жывы Гасподзь Бог Ізраілеў, прад Якім я стаю! у гэтыя гады ня будзе ні расы, ні дажджу, хіба толькі па маім слове.
І сказаў Ахаў Ільлю: знайшоў ты мяне, вораг мой! Ён сказаў: знайшоў, бо ты аддаўся таму, каб рабіць нягоднасьць прад вачыма Госпада.
І сказаў ён: жывы Гасподзь, прад абліччам якога стаю! ня прыму. І той прымушаў яго ўзяць, але ён не згадзіўся.
Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі.
І вось, Я паставіў цябе сёньня ўмацаваным горадам і жалезным слупам і меднаю сьцяною на ўсёй гэтай зямлі, супроць цароў і Юды, супроць князёў яго, супроць сьвятароў яго і супроць народа зямлі гэтай.
І пасылаюць да Яго вучняў сваіх зь ірадыянамі, кажучы: Настаўнік! мы ведаем, што Ты справядлівы, і шляху Божаму праўдзіва вучыш, і не стараешся дагадзіць каму-небудзь, бо не глядзіш на абліччы;