І ўсе калодзежы, якія выкапалі рабы бацькі ягонага пры жыцьці бацькі ягонага Абрагама, Філістымляне завалілі і засыпалі зямлёю.
4 ЦАРСТВАЎ 19:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і адкапаю я і піцьму ваду чужую, і асушу ступакамі ног маіх усе рэкі Егіпецкія. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я выкапаў [студню] і п’ю воды чужыя, і стопамі ног маіх я высушыў усе рэкі Эгіпецкія". Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Капаю я студню і п’ю чужыя воды, і ступнямі ног сваіх высушыў усе ручаі егіпецкія”. |
І ўсе калодзежы, якія выкапалі рабы бацькі ягонага пры жыцьці бацькі ягонага Абрагама, Філістымляне завалілі і засыпалі зямлёю.
а калі ён увойдзе ў які-небудзь горад, дык увесь Ізраіль прынясе да таго горада вяроўкі, і мы сьцягнем яго ў раку, так што не застанецца ніводнага каменьчыка.
І прыслаў да яго Вэнадад сказаць: хай тое і тое зробяць мне багі і яшчэ больш зробяць, калі пылу Самарыйскага хопіць па прыгаршчах усім людзям, якія ідуць за мною.
Вораг сказаў: паганю, даганю, падзялю здабычу; насыціцца імі душа мая, агалю меч мой, зьнішчыць іх рука мая.
і звузяцца рэкі, і каналы Егіпецкія сплытчэюць і высахнуць; павянуць чарот і трысьнёг.
Адразу ж і спраўдзілася гэта слова над Навухаданосарам, і адлучаны быў ён ад людзей, еў траву, як вол, і аброшвалася цела ягонае расою нябеснаю, так што валасы ў яго вырасьлі як у льва, і пазногці яго - як у птушкі.