4 ЦАРСТВАЎ 16:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў Ахаз срэбра і золата, якое знайшлося ў доме Гасподнім і ў скарбніцах дома царскага, і паслаў цару Асірыйскаму ў дарунак. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў Ахаз срэбра і золата, якое знаходзілася ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і паслаў як дар валадару Асірыі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі сабраў ён срэбра і золата, якое мог знайсці ў доме Госпада і ў скарбніцах царскіх, паслаў як дар цару асірыйцаў. |
Тады прыйшоў Фул, цар Асірыйскі, на зямлю Ізраілевую. І даў Менаім Фулу тысячу талантаў срэбра, каб рукі ягоныя былі за яго і каб умацаваць царства ў руцэ сваёй.
Супроць яго выступіў Салманасар, цар Асірыйскі, і зрабіўся Асія падуладны яму і даваў яму даніну.
І вынес Аса срэбра і золата са скарбніц дома Гасподняга і дома царскага і паслаў да Ванадада, цара Сірыйскага, які жыў у Дамаску, кажучы:
Але Ты адкінуў народ Твой, доме Якава, бо яны шмат перанялі ад усходу: і чарадзеі ў іх, як у Філістымлянаў, і з сынамі чужымі яны ў згодзе.
Але навядзе Гасподзь на цябе і на народ твой і на дом бацькі твайго дні, якія ня прыходзілі з часу адпаду Яфрэма ад Юды, навядзе цара Асірыйскага.
Таму ты пасылаць будзеш дары ў Марэшэт-Гэт; але селішчы Ахзіва будуць падманам царам Ізраілевым.