4 ЦАРСТВАЎ 15:36 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Астатняе пра Ёатама і пра ўсё, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Юдэйскіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) А іншыя дзеяньні Ётама і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А астатнія дзеянні Ёатама і ўсё, што ён зрабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі? |
Толькі вышыні ня былі адменены: народ учыняў яшчэ ахвяры і дымленьні на вышынях. Ён пабудаваў верхнюю браму пры доме Гасподнім.
У тыя дні пачаў Гасподзь пасылаць на Юдэю Рэцына, цара Сірыйскага, і Факея, сына Рэмаліінага.