У сёмы год паслаў Ёдай, і ўзяў сотнікаў зь целаахоўцаў і скараходаў, і прывёў іх да сябе ў дом Гасподні, і ўчыніў зь імі ўгоду, і ўзяў зь іх клятву ў доме Гасподнім, і паказаў ім царскага сына;
4 ЦАРСТВАЎ 12:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык цар Ёас паклікаў сьвятара Ёдая і сьвятароў і сказаў ім: чаму вы не папраўляеце пашкодаў у храме? Не бярэце ж ад сёньня срэбра ў знаёмых сваіх, а на паправу шкоды ў храме аддайце яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але яшчэ да дваццаць трэцяга году валадара Ёаша сьвятары не направілі пашкоджаньняў у Доме [Божым]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады цар Ёас паклікаў першасвятара Ёяду і святароў, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не папраўляеце пашкоджанняў у святыні? Такім чынам, не бярыце болей грошы ад знаёмых вашых, але аддайце іх на аднаўленне святыні». |
У сёмы год паслаў Ёдай, і ўзяў сотнікаў зь целаахоўцаў і скараходаў, і прывёў іх да сябе ў дом Гасподні, і ўчыніў зь імі ўгоду, і ўзяў зь іх клятву ў доме Гасподнім, і паказаў ім царскага сына;
І рабіў Ёас спадобнае ў вачах Гасподніх ва ўсе дні свае, пакуль настаўляў яго сьвятар Ёдай;
І сказаў Ёаў: хай памножыць Гасподзь народ Свой у сто разоў да таго, колькі ёсьць яго. Ці ня ўсе яны, спадару мой цар, рабы гаспадара майго? Навошта ж патрабуе гэтага гаспадар мой? Каб залічылася гэта ў віну Ізраілю?
А на сёмым годзе ўзбадзёрыўся Ёдай і прыняў у саюз з сабою начальнікаў сотняў: Азарыю, сына Ерахамавага, і Ісмаіла, сына Егахананавага, і Азарыю, сына Авэдавага, і Маасэю, сына Адаі, і Элішафата, сына Зіхры.
І пахавалі яго ў горадзе Давідавым з царамі, бо ён рабіў добрае ў Ізраілі і дзеля Бога і дзеля дома Яго.
Так сказаў Гасподзь Саваоф: народ гэты кажа: «ня прыйшоў яшчэ час - будаваць дом Гасподні».