Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 21:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 І сказаў Ёаў: хай памножыць Гасподзь народ Свой у сто разоў да таго, колькі ёсьць яго. Ці ня ўсе яны, спадару мой цар, рабы гаспадара майго? Навошта ж патрабуе гэтага гаспадар мой? Каб залічылася гэта ў віну Ізраілю?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І сказаў Ёаў: «Няхай памножыць ГОСПАД стакроць народ Свой больш таго, колькі яго ёсьць. Ці ня ўсе яны, гаспадару мой, валадару, слугі гаспадара майго? Навошта шукае гэтага гаспадар мой? Навошта гэта мае быць віною Ізраілю?»

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 І Ёаб адказаў: «Хай павялічыць Госпад народ свой у сто разоў, чым цяпер. Ці ж, гаспадару мой, цар, не ўсе паслугачы твае? Чаму гаспадар мой дамагаецца таго, што будзе прызнана як грэх для Ізраэля?»

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 21:3
15 Крыжаваныя спасылкі  

Гасподзь, Бог бацькоў вашых, хай памножыць вас у тысячу разоў ад таго, колькі вас сёньня, і хай дабраславіць вас, як ён казаў вам:


І насеньне тваё было б, як пясок, і паходжанцы ад нутра твайго - як пясчынкі: ня згладзілася б імя ягонае перад Мною.


Ты памножыў народ, Госпадзе, памножыў народ, - праславіў Сябе, пашырыў усе межы зямлі.


У мностве народу - веліч цара, а пры малалюдзтве - бяда ўладару.


Будзь мужны, і будзем цьвёрда стаяць за народ наш і за гарады Бога нашага, - і Гасподзь хай зробіць, што Яму заўгодна.


і аддасьць Гасподзь Ізраіля за грахі Ераваамавыя, якія ён сам зрабіў і якімі ўвёў у грэх Ізраіля.


не, дзеці мае, нядобрая пагудка, якую я чую; вы разбэшчваеце народ Гасподні;


І сказаў Майсей Аарону: што зрабіў табе народ гэты, што ты ўвёў яго ў грэх вялікі?


І паклікаў Авімэлэх Абрагама і сказаў яму: што ты з намі зрабіў? чым зграшыў я супроць цябе, што навёў быў на мяне і на царства маё вялікі грэх? ты ўчыніў мне дзеі, якіх ня ўчыняюць.


Але царскае слова пераважыла Ёава. І пайшоў Ёаў і абышоў усяго Ізраіля, і прыйшоў у Ерусалім.


калі будзеш лічыць сыноў Ізраілевых пры пераглядзе іх, дык хай кожны дасьць выкуп за душу сваю Госпаду пры падліку іх, і ня будзе паміж імі пошасьці згубнай пры падліку іх;


І прыйшлі яны да сыноў Рувімавых і да сыноў Гадавых і да палавіны племя сыноў Манасііных у зямлю Галаад і казалі ім і сказалі:


дык цар Ёас паклікаў сьвятара Ёдая і сьвятароў і сказаў ім: чаму вы не папраўляеце пашкодаў у храме? Не бярэце ж ад сёньня срэбра ў знаёмых сваіх, а на паправу шкоды ў храме аддайце яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы