Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 12:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І паўсталі слугі ягоныя, і забілі Ёаса ў доме Міло, на дарозе да Сілы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А іншыя дзеяньні Ёаша і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А паўсталі яго паслугачы, і змовіліся, і забілі Ёаса ў палацы Мэло, на дарозе ў Сэлу.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 12:20
11 Крыжаваныя спасылкі  

І асяліўся Давід у крэпасьці, і назваў яе горадам Давідавым, і адбудаваў вакол ад Міла і ўсярэдзіне.


І вось прычына, чаму ён падняў руку на цара: Саламон будаваў Міло, рамантаваў пашкоджаньні ў горадзе Давіда, бацькі свайго.


Астатняе пра Раваама і пра ўсё, што ён рабіў, апісана ў летапісе цароў Юдэйскіх.


Астатняе пра Ёаса і пра ўсё, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Юдэйскіх.


Калі ўмацавалася царства ў руках яго, тады ён аддаў сьмерці слуг сваіх, якія забілі цара, бацьку ягонага.


І склалі змову слугі Амонавыя супроць яго, і забілі цара ў доме ягоным.


Астатняе пра Ёрама і пра ўсё, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Юдэйскіх.


І пасля таго часу, як Амасія адступіў ад Госпада, склалі супроць яго змову ў Ерусаліме, і ён уцёк у Лахіс. І паслалі за ім у Лахіс, і забілі яго там.


І склалі супроць яго змову слугі ягоныя і забілі яго ў доме ягоным.


І сабраліся ўсе жыхары Сіхемскія і ўвесь дом Міло, і пайшлі і паставілі царом Авімэлэха каля дуба, што паблізу Сіхема.