Але Гасподзь умілажаліўся зь іх і памілаваў іх, і зьвярнуўся да іх дзеля запавету Свайго з Абрагамам, Ісакам і Якавам, і не хацеў зьнішчыць іх, і не адхіліў іх ад аблічча Свайго дагэтуль.
3 ЦАРСТВАЎ 8:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) але ўважы малітве раба Твайго і прашэньню ягонаму, Госпадзе, Божа мой; пачуй позву і малітву, якою раб Твой умольвае Цябе сёньня. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але Ты зваж на малітву слугі Твайго і на просьбы ягоныя, ГОСПАДЗЕ, Божа мой. Пачуй кліканьне і малітву, якімі моліцца перад абліччам Тваім сёньня слуга Твой. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Ты зваж на маленне паслугача Твайго і на просьбы яго, Госпадзе, Божа мой; пачуй лямант і малітву, якою прызывае Цябе сёння паслугач Твой, |
Але Гасподзь умілажаліўся зь іх і памілаваў іх, і зьвярнуўся да іх дзеля запавету Свайго з Абрагамам, Ісакам і Якавам, і не хацеў зьнішчыць іх, і не адхіліў іх ад аблічча Свайго дагэтуль.
Але паглядзі на малітву раба Твайго і на прашэньне яго, Госпадзе Божа мой, пачуй заклік і малітву, якою раб Твой моліцца прад Табою.
Хай будуць вушы Твае ўважлівыя і вочы Твае адкрытыя, каб пачуць малітву раба Твайго, якою я цяпер дзень і ноч малюся прад Табою за сыноў Ізраілевых, рабоў Тваіх, і спавядаюся ў грахах сыноў Ізраілевых, якімі зграшылі мы прад Табою, зграшылі - і я і дом бацькі майго.
Ці ж Бог не абароніць выбраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх?
Ня турбуйцеся ні пра што, а заўсёды ў малітве і прашэньні з падзякаваньнем адкрывайце свае жаданьні Богу, -