Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 8:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сабраліся да цара Саламона на сьвята ўсе Ізраільцяне, у месяцы Атаніме, які ёсьць сёмы месяц.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сабраўся да валадара Салямона ўсе Ізраільцяне ў месяцы Этанім на сьвята, якое ў сёмым месяцы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І сабраўся да цара Саламона ўвесь Ізраэль у месяцы Этанім на свята — гэта сёмы месяц.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 8:2
12 Крыжаваныя спасылкі  

І ўстанавіў Ераваам сьвята ў восьмы месяц, у пятнаццаты дзень месяца, падобнае на тое сьвята, якое было ў Юдэі, і прыносіў ахвяры на ахвярніку; тое самае ён зрабіў у Вэтылі, каб прыносіць ахвяру цялятам, якіх зрабіў. І паставіў у Вэтылі сьвятароў вышыняў, якія зладзіў,


І зрабіў Саламон у гэты час сьвята, і ўвесь Ізраіль зь ім, - вялікі сход, які сышоўся ад уваходу ў Эмат да ракі Егіпецкай прад Госпадам Богам нашым; - сем дзён і яшчэ сем дзён, чатырнаццаць дзён.


І сабраліся да цара ўсе Ізраільцяне на сьвята, на сёмым месяцы.


І ўчынілі сьвята кучак, як напісана, са штодзённым цэласпаленьнем у пэўным ліку, паводле статуту кожнага дня.


скажы сынам Ізраілевым, зь пятнаццатага дня таго самага сёмага месяца сьвята кучак, сем дзён Госпаду;


Набліжалася сьвята Юдэйскае - Кучкі.


У апошні ж вялікі дзень сьвята стаяў Ісус і ўсклікнуў, кажучы: хто прагне, ідзі да Мяне і пі;


Сьвята кучак учыняй у сябе сем дзён, калі прыбярэш з гумна твайго і з чавіла твайго;