дык вось што зрабі: выдалі цароў, кожнага зь месца ягонага, і замест іх пастаў начальнікаў вобласьцяў;
3 ЦАРСТВАЎ 20:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і набяры сабе войска столькі, колькі загінула ў цябе, і коней, колькі было коней, і калясьніц, колькі было калясьніц; і будзем біцца зь імі на раўніне, і тады напэўна адолеем іх. І паслухаўся ён голасу іхняга і зрабіў так. Біблія (пераклад А.Бокуна) І набяры столькі войска, колькі загінула ў цябе, і коней, колькі было, і калясьніцаў, колькі было, і будзем ваяваць супраць іх на раўніне, і будзем мацнейшыя за іх». І ён паслухаў голас іхні, і зрабіў гэтак. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і набяры столькі войска, колькі загінула ў цябе, і коней, колькі раней было, і столькі калясніц, колькі ты меў раней, і будзем ваяваць супраць іх на раўніне, і ўбачыце, што мы іх пераможам». І ён паслухаў іх парады, і зрабіў гэтак. |
дык вось што зрабі: выдалі цароў, кожнага зь месца ягонага, і замест іх пастаў начальнікаў вобласьцяў;