3 ЦАРСТВАЎ 14:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і аддасьць Гасподзь Ізраіля за грахі Ераваамавыя, якія ён сам зрабіў і якімі ўвёў у грэх Ізраіля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пакіне ГОСПАД Ізраіля дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраіля». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пакіне Госпад Ізраэль дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраэль”». |
Гэта вяло дом Ераваамаў да грэху і да пагібелі і да вынішчэньня яго з улоньня зямлі.
І рабіў ён неспадобнае перад вачыма Госпада, хадзіў шляхам бацькі свайго і ў грахах ягоных, якімі той увёў Ізраіль у грэх.
за грахі Ераваама, якія ён сам рабіў і якімі ўвёў у грэх Ізраіля, за зьнявагі, якімі ён угневаў Госпада Бога Ізраілевага.
І рабіў благое перад вачыма Гасподнімі і хадзіў шляхам Ераваама і ў грахах Ягоных, якімі той увёў у грэх Ізраіля.
і нават маці сваю Ану пазбавіў званьня царыцы за тое, што яна зрабіла балвана Астарты; і парубаў Аса балвана яе і спаліў каля патока Кедрона.
спрымірэньне хай будзе паміж мною і табою, як было паміж бацькам маім і бацькам тваім; вось, я пасылаю табе ў дарунак срэбра і золата; парві спрымірэнства тваё з Ваасам, царом Ізраільскім, каб ён адышоў ад мяне.
І зрабіў супроць яго змову Вааса, сын Ахіі, з дома Ісахаравага, і забіў яго Вааса пры Гаватоне Філістымскім, калі Нават і ўсе Ізраільцяне аблажылі Гаватон;
і зраблю з домам тваім так, як зрабіў Я з домам Ераваама, сына Наватавага, і з домам Ваасы, сына Ахіінага, за зьнявагу, якою ты раздражніў Мяне і ўвёў Ізраіля ў грэх.
ён служыў Ваалу і пакланяўся яму і ўгневаў Госпада Бога Ізраілевага ўсім тым, што рабіў бацька ягоны.
Але Іуй не стараўся хадзіць у законе Госпада Бога Ізраілевага ад усяго сэрца. Ён не адступаўся ад грахоў Ераваама, які ўвёў Ізраіля ў грэх.
і рабіў благое ў вачах Гасподніх, і хадзіў у грахах Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў Ізраіля ў грэх, і не адставаў ад іх.
Аднак не адступалі ад грахоў дома Ераваама, які ўвёў Ізраіля ў грэх; хадзілі ў іх, і дуброва стаяла ў Самарыі.
і рабіў ён благое ў вачах Гасподніх: не адступаўся ад усіх грахоў Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў Ізраіля ў грэх.
і рабіў ён благое ў вачах Гасподніх: не адставаў ад грахоў Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў Ізраіль у грэх, ва ўсе дні свае.
Ён рабіў благое ў вачах Гасподніх, як рабілі бацькі ягоныя; не адставаў ад грахоў Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў Ізраіля ў грэх.
Ізраільцяне адпалі ад дому Давідавага і ўзьвялі царом Ераваама, сына Наватавага. І ўхіліў Ераваам Ізраільцян ад Госпада, і ўцягнуў іх у вялікі грэх.
пакуль Гасподзь не адкінуў Ізраіля ад аблічча Свайго, як казаў праз усіх рабоў Сваіх, прарокаў. І пераселены Ізраіль зь зямлі сваёй у Асірыю, дзе ён і да гэтага дня.
А яшчэ праліў Манасія і даволі многа нявіннай крыві, так што напоўніў ёю Ерусалім ад краю да краю, звыш свайго грэху, што ён увёў Юду ў грэх - рабіць благое ў вачах Гасподніх.
Таксама і ахвярнік, які ў Вэтылі, вышыню, спаруджаную Ераваамам, сынам Наватавым, які ўвёў Ізраіля ў грэх, - таксама і ахвярнік той і вышыню ён разбурыў, і спаліў гэтую вышыню, сьцёр у пыл, і спаліў дуброву.
аднак жа грахоў Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў у грэх Ізраіля, ён трымаўся, не адставаў ад іх.
Так прынізіў Гасподзь Юдэю за Ахаза, цара Юдэйскага, таму што ён разбэсьціў Юдэю і цяжка грашыў прад Госпадам.
Майсей убачыў, што гэта народ неакілзаны, бо Аарон дапусьціў яго да неакілзанасьці, да пасарамленьня перад ворагамі ягонымі.
Ледзь толькі яны пасаджаны, ледзь толькі пасеяны, ледзь толькі ўкараніўся ў зямлю камель іх, як толькі Ён дзьмухнуў на іх, яны высахлі, і віхура іх зьнесла, як салому.
прарокі прарочаць ілжу, і сьвятары пануюць пры пасрэдніцтве іхнім, і народ Мой любіць гэта. Што ж вы рабіцьмеце пасьля гэтага?
Захаваліся ў вас звычаі Аўрамія і ўсе справы дому Ахававага, і вы робіце паводле парадаў іхніх; і аддам Я цябе спусташэньню і жыхароў тваіх - пасьмяяньню, і вы панесяце нагану народу Майго.
Гора сьвету ад спакусаў, бо павінны прыйсьці спакусы; але гора таму чалавеку, празь якога спакусы прыходзяць.
Ня будзем жа болей судзіць адно аднаго, а лепей памяркуйце пра тое, як бы не даваць нагоды спатыкнуцца альбо спакусіцца.
як бы мог адзін перасьледаваць тысячу і двое прагнаць цемру, калі б Скала іхняя ня выдаў іх, і Гасподзь не аддаў іх!