дык вось, не адступіцца меч ад дома твайго вавекі, за тое, што ты занядбаў Мяне і ўзяў жонку Урыі Хэтэяніна, каб яна была табе жонкаю.
3 ЦАРСТВАЎ 13:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прарок, які вярнуў яго з дарогі, пачуўшы гэта, сказаў: гэта той чалавек Божы, які не падпарадкаваўся пастановам Госпада; Гасподзь аддаў яго льву, які паламаў яго і забіў яго, па слове Госпада, якое Ён мовіў яму. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў той прарок, які яго завярнуў з дарогі, і сказаў: «Гэта чалавек Божы, які збунтаваўся супраць [слова] з вуснаў ГОСПАДА, і аддаў яго ГОСПАД льву, і ён разьдзёр яго, і забіў яго паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў да яго». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі гэта пачуў той прарок, які яго завярнуў з дарогі, ён сказаў: «Гэта чалавек Божы, які не паслухаўся загаду Госпада, і аддаў яго Госпад ільву, і ён раздзёр яго і забіў паводле слова Госпада, якое сказаў яму Ён». |
дык вось, не адступіцца меч ад дома твайго вавекі, за тое, што ты занядбаў Мяне і ўзяў жонку Урыі Хэтэяніна, каб яна была табе жонкаю.
але як што ты гэтым учынкам даў прычыну ворагам Госпада няславіць Яго, дык памрэ сын, які народзіцца ў цябе.
І вось, людзі, якія праходзілі міма, убачылі цела, пакінутае на дарозе, і льва, які стаяў каля цела, і пайшлі і расказалі ў горадзе, у якім жыў прарок-старац.
старога, юнака і дзяўчыну, і дзіця і жанчын беце да сьмерці, але не чапайце ніводнага чалавека, на якім знак, і пачнеце ад сьвятыні Маёй. І пачалі яны з тых старэйшынаў, якія былі перад Домам.
І сказаў Гасподзь Аарону: вось, пра што казаў Гасподзь, калі сказаў: у тых, што набліжаюцца да Мяне, асьвячуся і перад усім народам праслаўлюся. Аарон маўчаў.
Бо пара пачынацца суду з дома Божага; а калі найперш з нас пачнецца, дык які канец тым, хто не скараецца Дабравесьцю Божаму?