3 ЦАРСТВАЎ 13:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі яны яшчэ сядзелі за сталом, слова Гасподняе было прароку, які вярнуў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі сядзелі яны яшчэ пры стале, было слова ГОСПАДА да прарока, які вярнуў яго [з дарогі]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі сядзелі яны пры стале, Госпад накіраваў слова да прарока, які вярнуў яго з дарогі, |
І прамовіў ён чалавеку Божаму, які прыйшоў зь Юдэі, і сказаў: так кажа Гасподзь: за тое, што ты не падпарадкаваўся вуснам Госпада і ня выканаў загаду, які наказаў табе Гасподзь Бог твой,
І сустрэўся Гасподзь з Валаамам, і ўклаў слова ў вусны ягоныя, і сказаў: вярніся да Валака і так кажы.
гаворыць той, хто чуе словы Божыя, які бачыць уявы Ўсемагутнага; падае, але адкрытыя вочы ягоныя:
Многія скажуць Мне ў той дзень: «Госпадзе! Госпадзе! ці не ад Твайго імя мы прарочылі? і ці не Тваім імем дэманаў выганялі? і ці не Тваім імем многія цуды ўчынялі?».
Сказаў жа ён гэта не ад сябе, а як што быў на той год першасьвятаром, прадказаў, што Ісус памрэ за народ,
Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто.