Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 12:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І паслаў цар Раваам Аданірама, начальніка над падаткамі; але ўсе Ізраільцяне закідалі яго камянямі, і ён памёр; а цар Раваам пасьпешна ўзышоў на калясьніцу, каб зьбегчы ў Ерусалім.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І паслаў валадар Рэхабаам Аданірама, які быў наглядчыкам за данінаю, і ўкаменавалі яго камянямі ўсе Ізраільцяне, і ён памёр. І валадар Рэхабаам пасьпешліва сеў у калясьніцу, і ўцёк у Ерусалім.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Паслаў цар Рабаам Аданірама, які быў наглядчыкам за данінаю; і ўвесь Ізраэль укаменаваў яго, і ён памёр. А цар Рабаам паспешна сеў у калясніцу і ўцёк у Ерузалім.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 12:18
12 Крыжаваныя спасылкі  

Адарам - над зборам падаткаў; Ёсафат, сын Ахілуда - дзеяпісальнікам;


Ахісар - начальнік над царскім домам, і Аданірам, сын Аўды, - над падаткамі.


І пасылаў іх на Ліван, па дзесяць тысяч на месяц, папераменна: месяц яны былі на Ліване, а два месяцы ў доме сваім. А Аданірам начальнічаў над імі.


І паслаў цар Раваам Аданірама, начальніка над зборам даніны, і закідалі яго сыны Ізраілевыя камянямі, і ён памёр. А цар Раваам пасьпяшаўся сесьці на калясьніцу, каб уцячы ў Ерусалім.


І змовіліся супроць яго, і пабілі яго камянямі, па загадзе цара Ёаса, на двары дома Гасподняга.


Майсей заенчыў да Госпада і сказаў: што мне рабіць з народам гэтым? яшчэ крыху, і пабэюць мяне камянямі.


І самы адважны з адважных уцячэ голы ў той дзень, кажа Гасподзь.


І сказала ўсё супольства: пабіць іх камянямі! Але слава Гасподняя явілася ў скініі сходу ўсім сынам Ізраілевым.


Тады начальнік варты пайшоў са служкамі і прывёў іх бяз прымусу, бо баяліся людзей, каб не пабілі іх камянямі;