І сказаў Авэса, сын Саруін, цару: навошта ліхасловіць гэты мёртвы сабака гаспадара майго цара? пайду я і здыму зь яго галаву.
2 ЦАРСТВАЎ 9:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пакланіўся Мэмфівастэй і сказаў: што такое раб твой, што ты прыхінуўся да такога мёртвага сабакі, як я? Біблія (пераклад А.Бокуна) І той пакланіўся, і сказаў: «Хто ж [ёсьць] слуга твой, што ты зьвярнуў увагу на здохлага сабаку, такога, як я». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён, пакланіўшыся яму, сказаў: «Хто я ёсць, паслугач твой, што ты звярнуў увагу на здохлага сабаку, такога, як я?» |
І сказаў Авэса, сын Саруін, цару: навошта ліхасловіць гэты мёртвы сабака гаспадара майго цара? пайду я і здыму зь яго галаву.
І сказаў Давід Гаду: цяжка мне вельмі; але няхай упаду я ў рукі Госпаду, бо вялікая міласэрнасьць Ягоная; толькі б у рукі людзкія ня ўпасьці мне.
Авэнір моцна ўгневаўся на словы Евастэя і сказаў: хіба я - сабачая галава? Я супроць Юды зрабіў сёньня ласку дому Саўла, бацькі твайго, братам ягоным і сябрам ягоным, і ня выдаў цябе ў рукі Давіда, а ты спаганяеш сёньня зь мяне грэх праз жанчыну.
І сказаў Азаіл: што такое раб твой, сабака, каб мог зрабіць такую вялікую справу? І сказаў Елісей: указаў мне Гасподзь у табе цара Сірыі.
Хай жа не пральецца кроў мая на зямлю прад абліччам Госпада: бо цар Ізраілеў выйшаў шукаць адну блыху, як ганяюцца за курапаткаю па гарах.