2 ЦАРСТВАЎ 24:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прыйшлі ў Галаад і ў зямлю Тахтым-Хадшы; і прыйшлі ў Дан-Яан і абышлі Сідон; Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшлі яны ў Гілеад і ў зямлю Тахтыль-Хадшы, і пайшлі ў Дан-Яан, і павярнулі ў бок Сідону. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайшлі яны ў Галаад і ў зямлю хетэйцаў у Кадэс, і прыйшлі ў Дан. І з Дана павярнулі ў Сідон, |
І пайшоў з усім, што ў яго было; і ўстаўшы перайшоў раку і скіраваўся да гары Галаад.
У сыноў Рувімавых і ў сыноў Гадавых статкаў было вельмі многа; і ўбачылі яны, што зямля Язэр і зямля Галаад ёсьць месца прыдатнае статкам;
І пайшлі сыны Махіра, сына Манасіінага, у Галаад, і ўзялі яго, і выгналі Амарэяў, якія былі ў ім;
І аддаў іх Гасподзь у рукі Ізраільцянам, і пабілі яны іх, і гналіся за імі да Сідона вялікага і да Місрэфот-Маіма і да даліны Міцфы на ўсход, і перабілі іх, так што нікога зь іх не засталося, хто ацалеў бы.
І сыны Данавыя пайшлі вайною на Ласэм і ўзялі яго, і пабілі яго мечам, і атрымалі яго ў спадчыну, і пасяліліся ў ім, і назвалі Ласэм-Данам, імем Дана, бацькі свайго.
І Асір ня выгнаў жыхароў Ако і жыхароў Сідона і Ахлава, Ахзіва, Хэлвы, Афэка і Рэхова.