Авэсалом паставіў Амэсая замест Ёава над войскам. Амэсай быў сын аднаго чалавека, імем Ефэра зь Ізрэеля, які ўвайшоў да Авігеі, дачкі Нааса, сястры Саруі, маці Ёава.
2 ЦАРСТВАЎ 20:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід Амэсаю: пакліч да мяне Юдэяў за тры дні і сам зьявіся сюды. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар Амасе: «Скліч да мяне ўсіх мужчынаў Юды на трэці дзень, а ты стань тут». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цар сказаў Амасе: «Збяры да мяне ўсіх мужчын Юды да трэцяга дня, і ты стань тут, прысутнічай». |
Авэсалом паставіў Амэсая замест Ёава над войскам. Амэсай быў сын аднаго чалавека, імем Ефэра зь Ізрэеля, які ўвайшоў да Авігеі, дачкі Нааса, сястры Саруі, маці Ёава.
І Амэсаю скажэце: ці ня косьць мая і цела маё - ты? Хай тое і тое зробіць са мною Бог і яшчэ болей зробіць, калі ты ня будзеш ваеначальнікам пры мне, замест Ёава, назаўсёды!
І схіліў ён сэрца ўсіх Юдэяў, як аднаго чалавека. І паслалі яны да цара сказаць: вярніся ты і ўсе слугі твае.