2 ЦАРСТВАЎ 2:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшаў Авэнір, сын Ніраў, і слугі Евастэя, сына Саўлавага, з Маханаіма ў Гаваон. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшаў Абнэр, сын Нэра, і слугі Ішбашэта, сына Саўла, з Маханаіму ў Гібэон. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Абнэр, сын Нэра, і паслугачы Ісбаала, сына Саўла, з Маханаіма выйшлі ў Габаон. |
І сказаў Авэсалом і ўвесь Ізраіль: парада Хусія Архіцяніна лепшая за параду Ахітафэлаву. Так Гасподзь судзіў разбурыць найлепшую параду Ахітафэла, каб навесьці Госпаду бяду на Авэсалома.
Але Авэнір, сын Ніраў, правадыр войска Саўлавага, узяў Евастэя, сына Саўлавага, і прывёў яго ў Маханаім,
Ісус заклікаў Госпада ў той дзень, у які аддаў Гасподзь Амарэяў у рукі Ізраілю, калі пабіў іх у Гаваоне, і яны былі пабітыя перад абліччам сыноў Ізраілевых, і сказаў перад Ізраільцянамі: стой, сонца, над Гаваонам, і месяц, над далінаю Аялонскаю!
тады ён вельмі спалохаўся, бо Гаваон горад вялікі, як адзін з царскіх гарадоў, і большы за Гай, і ўсе жыхары яго людзі адважныя.
прыйдзеце да мяне і памажэце мне пабіць Гаваон за тое, што ён спрымірыўся зь Ісусам і сынамі Ізраілевымі.
калі ён можа пабіцца са мною і заб'е мяне, дык мы будзем вашымі рабамі; а калі я адолею яго і заб'ю яго, дык вы будзеце нашымі рабамі і будзеце служыць нам.