2 ЦАРСТВАЎ 17:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўсіх людзей павярну да цябе; і калі ня будзе аднаго, душу якога ты шукаеш, тады ўвесь народ будзе ў міры. Біблія (пераклад А.Бокуна) І я прывяду ўвесь народ да цябе. Як ня будзе [жыць] толькі адзін чалавек, якога ты шукаеш, тады ўвесь народ будзе [жыць] у супакоі». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прывяду ўвесь народ да цябе, як вяртаецца нявеста да жаніха свайго; ты ж цікуеш на жыццё толькі аднаго чалавека, і ўвесь народ будзе жыць у супакоі». |
І сказаў Авэнір Давіду: я ўстану і пайду і зьбяру да гаспадара майго цара ўвесь народ Ізраільскі, і яны ўступяць у запавет з табою, і будзеш цараваць над усімі, як жадае душа твая. І адпусьціў Давід Авэніра, і ён пайшоў зь мірам.
Бо, калі будуць казаць: «мір і бясьпека», тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель, як мука родамі спасьцігае цяжарную, і ня ўнікнуць.