І вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, якая ёсьць Кадэс, і пабілі ўсю краіну Амалікіцянаў, а таксама Амарэяў, якія жылі ў Хацацон-Тамары.
2 ЦАРСТВАЎ 1:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід хлопцу, які расказваў яму: адкуль ты? і сказаў той: я - сын прыхадня Амалікіцяніна. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Давід юнаку, які [пра гэта] паведаміў яму: «Адкуль ты?» Ён адказаў: «Я — сын прыхадня Амалекца». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Давід юнаку, які аб гэтым паведаміў яму: «Адкуль ты?» Ён адказаў: «Я — сын чалавека, прыбыльца з Амалека». |
І вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, якая ёсьць Кадэс, і пабілі ўсю краіну Амалікіцянаў, а таксама Амарэяў, якія жылі ў Хацацон-Тамары.
І сказаў яму Давід: чый ты і адкуль ты? І сказаў ён: я - хлопец Егіпцянін, раб аднаго Амалікіцяніна, і кінуў мяне гаспадар мой, бо ўжо тры дні, як я захварэў;