І як па дадзенай нам мілаце, маем розныя здольнасьці, дык, калі гэта прароцтва - прароч у згодзе зь вераю;
2 ПЯТРА 1:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) ведаючы перш за ўсё тое, што ніякага прароцтва ў Пісаньні нельга тлумачыць паводле свайго разуменьня. Біблія (пераклад А.Бокуна) разумеючы спачатку, што ніякае прароцтва з Пісаньня ня мае адвольнага тлумачэньня, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта перш за ўсе майце на ўвазе, што ніводнае прароцтва Пісання нельга вытлумачыць самавольна. |
І як па дадзенай нам мілаце, маем розныя здольнасьці, дык, калі гэта прароцтва - прароч у згодзе зь вераю;
Так рабеце, ведаючы час, што пара ўжо нам прачнуцца ад сну. Бо сёньня бліжэй да нас выратаваньне, чым тады, калі мы ўверавалі.
ведаючы тое, што даўні наш чалавек крыжаваны зь ім, каб зьнішчылася цела грэшнае, каб нам ня быць ужо рабамі грэху;
ведаючы, што закон пакладзены ня праведніку, а беззаконным і непакорлівым, бязбожным і грэшным, распусным і апаганеным, паглумнікам бацькі і маці, душагубам,
Усё Пісаньне боганатхнёнае і карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраўленьня, для настаўленьня ў праведнасьці,
найперш ведайце, што ў апошнія дні прыйдуць нахабныя паглумшчыкі, якія ўчыняюць паводле сваіх пахаценьняў