2 ЛЕТАПІСАЎ 6:34 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі выйдзе народ Твой на вайну супроць няпрыяцеляў сваіх шляхам, якім Ты пашлеш яго, і будзе маліцца Табе, павярнуўшыся да горада гэтага, які выбраў Ты, і да храма, які я пабудаваў імю Твайму, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі выйдзе народ Твой на вайну супраць ворагаў сваіх шляхам, якім Ты пашлеш яго, і будзе маліцца Табе ў накірунку гораду гэтага, які Ты абраў, і Дому, які я пабудаваў для імя Твайго, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі народ Твой выйдзе ў бой са сваімі непрыяцелямі дарогаю, якою пашлеш іх, ды будзе маліцца да Цябе, да выбранага Табою горада і дома, які збудаваў я для Твайго імя, |
І калі ўбачылі Ёсафата начальнікі калясьніц, дык падумалі: гэта цар Ізраільскі, - і акружылі яго, каб біцца зь ім. Але Ёсафат закрычаў, і Гасподзь памог яму, і адвёў іх Бог ад яго.
І сабраліся Юдэі прасіць дапамогі ў Госпада; з усіх гарадоў Юдавых прыйшлі яны ўмольваць Госпада.
Ты пачуй зь неба, зь месца пабытаваньня Твайго, і зрабі ўсё, пра што будзе прасіць у Цябе іншапляменец, каб у сьне народы зямлі ўведалі імя Тваё, і каб баяліся Цябе, як народ Твой Ізраіль, і ведалі, што Тваім імем называецца дом гэты, які пабудаваў я.
а выбраў Ерусалім, каб там было імя Маё, і выбраў Давіда, каб ён быў над народам Маім Ізраілем.
Што ж скажуць весьнікі народныя? - Тое, што Гасподзь заснаваў Сіён, і ў ім знойдуць бедныя з народу Яго.
А Данііл, калі даведаўся, што падпісаны такі ўказ, пайшоў у свой дом; а вокны ў сьвяцёлцы ягонай былі адчынены супроць Ерусаліма, і ён тры разы на дзень схіляў калені і маліўся свайму Богу і славіў Яго, як ён рабіў гэта і да таго.
І паслаў цябе Гасподзь у дарогу, сказаўшы: ідзі і пракляні няверных Амалікіцянаў і ваюй супроць іх, пакуль ня зьнішчыш іх.
цяпер ідзі і пабі Амаліка і вынішчы ўсё, што ў яго; і не давай літасьці яму, а аддай сьмерці ад мужа да жонкі, ад падлетка да немаўляці, ад вала да авечкі, ад вярблюда да асла.