І ўзялі Асаіла і пахавалі яго ў магіле бацькі ягонага, што ў Віфляеме. А Ёаў зь людзьмі сваімі ішоў усю ноч і на сьвітаньні прыйшоў у Хэўрон.
2 ЛЕТАПІСАЎ 21:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спачыў Ёсафат з бацькамі сваімі, і пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давідавым. І зацараваў Ёрам, сын ягоны, замест яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І супачыў Язафат з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда. І заваладарыў Егарам, сын ягоны, пасьля яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А супачыў Язафат са сваімі бацькамі ды пахаваны быў з імі ў горадзе Давіда; і царом стаў па ім сын яго Ярам. |
І ўзялі Асаіла і пахавалі яго ў магіле бацькі ягонага, што ў Віфляеме. А Ёаў зь людзьмі сваімі ішоў усю ноч і на сьвітаньні прыйшоў у Хэўрон.
І спачыў Ёсафат з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І зацараваў Ёрам, сын ягоны, замест яго.
І спачыў Ёрам з бацькамі сваімі, і пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давідавым. І зацараваў Ахозія, сын ягоны, замест яго.
І спачыў Раваам з бацькамі сваімі і пахаваны ў горадзе Давідавым. І зацараваў Авія, сын ягоны, замест яго.
І сказаў тады Эліезэр, сын Дадавы з Марэшы, прароцтва на Ёсафата, кажучы: таму што ты ўступіў у зносіны з Ахозіем, дык парушыў Гасподзь дзею тваю. - І разьбіліся караблі, і не маглі ісьці ў Тарсіс.
трыццаць два гады было яму, калі зацараваў, і восем гадоў валадарыў у Ерусаліме, і адышоў неаплаканы, і пахавалі яго ў горадзе Давідавым, але ня ў царскіх магільніцах.
і пахавалі Саламона разам з бацькамі ягонымі ў горадзе Давіда, бацькі ягонага. І зацараваў Раваам, сын ягоны, замест яго.