Вось я будую дом імю Госпада Бога майго, дзеля прысьвячэньня Яму, каб паліць перад ім пахучае дымленьне, прыносіць пастаянна пакладныя хлябы і ўзносіць там цэласпаленьні раніцай і ўвечары ў суботы, і на маладзіка, і ў сьвяты Госпада Бога нашага, што назаўсёды наказана Ізраілю.
калі прыйдзе на нас бедства: меч карны, альбо пошасьць, альбо голад, дык мы станем перад домам гэтым і прад абліччам Тваім, бо імя Тваё ў доме гэтым; і заклічам Цябе ва ўціску нашым, і Ты пачуеш і выратуеш.
І стрымаў Гасподзь слова Сваё, якое сказаў: я ўступіў на месца Давіда, бацкі майго, і сеў на троне Ізраілевым, як сказаў Гасподзь, і пабудаваў дом імя Госпада Бога Ізраілевага.
з таго дня, як Я вывеў народ Мой зь зямлі Егіпецкай, Я ня выбраў горада ні ў адным зь плямёнаў Ізраілевых для збудаваньня дома, у якім было б імя Маё, і ня выбраў чалавека, які быў бы кіраўніком народу Майго Ізраіля,