Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 калі прыйдзе на нас бедства: меч карны, альбо пошасьць, альбо голад, дык мы станем перад домам гэтым і прад абліччам Тваім, бо імя Тваё ў доме гэтым; і заклічам Цябе ва ўціску нашым, і Ты пачуеш і выратуеш.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 “Калі прыйдзе на нас бяда: меч, пакараньне, пошасьць і голад, мы станем перад Домам гэтым і перад абліччам Тваім, бо імя Тваё ў Доме гэтым, і будзем клікаць да Цябе ў горы нашым, і Ты пачуеш, і выратуеш!”

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 “Калі нападуць на нас беды, меч суда, пошасць і голад, станем перад гэтым домам перад абліччам Тваім, бо імя Тваё ў гэтым доме, ды будзем прызываць Цябе ў бедах нашых, і Ты выслухаеш і збавіш нас”.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:9
13 Крыжаваныя спасылкі  

Пачуй маленьне раба Твайго і народу Твайго Ізраіля, калі яны будуць маліцца на месцы гэтым; пачуй на месцы перабываньня Твайго, на нябёсах, пачуй і зьлітуйся.


Калі народ Твой Ізраіль будзе пабіты няпрыяцелем за тое, што зграшыў прад Табою, і калі яны зьвернуцца да Цябе, і вызнаюць імя Тваё, і будуць прасіць і ўмольваць Цябе ў гэтым храме:


Ці будзе на зямлі голад, ці будзе пошасьць, ці будзе палючы вецер, іржа, саранча, чэрві, ці няпрыяцель будзе ўціскаць яго на зямлі ягонай, ці будзе якое бедства, якая хвароба;


І яны пасяліліся на ёй і пабудавалі Табе на ёй сьвятыню ў імя Тваё, кажучы:


Хай будуць вочы Твае адкрытыя на храм гэты ўдзень і ўначы, на месца, дзе Ты абяцаў пакласьці імя Тваё, каб чуць малітву, якою раб Твой будзе маліцца на месцы гэтым.


з таго дня, як Я вывеў народ Мой зь зямлі Егіпецкай, Я ня выбраў горада ні ў адным зь плямёнаў Ізраілевых для збудаваньня дома, у якім было б імя Маё, і ня выбраў чалавека, які быў бы кіраўніком народу Майго Ізраіля,


Калі Эздра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад домам Божым, сышоўся да яго вялікі збор Ізраільцян, мужчын і жанчын і дзяцей, бо і народ моцна плакаў.


Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца.


абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы,


зрабі Мне ахвярнік зь зямлі і прынясі на ім цэласпаленьні твае і мірныя ахвяры твае, авечак тваіх і валоў тваіх; на кожным месцы, дзе Я ўчыню памяць імя Майго, Я прыйду да цябе і дабраслаўлю цябе;


пільнуй сябе перад абліччам ягоным, і слухай голасу ягонага; не паўставай супроць яго, бо ён не даруе грэху вашага, бо імя Маё ў ім.


бо дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы