І карабель Хірамаў, які прывозіў золата з Афіра, прывёз з Афіра вялікае мноства чырвонага дрэва і каштоўных камянёў.
2 ЛЕТАПІСАЎ 2:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось прышлі мне чалавека, які ўмее рабіць вырабы з золата, і з срэбра, і зь медзі, і з жалеза, і з прадзіва пурпуровага, барвовага і яхантавага колеру, і выразаць разьбу, разам з мастакамі, якія ёсьць у мяне ў Юдэі і ў Ерусаліме, якіх падрыхтаваў Давід, бацька мой. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер прышлі мне чалавека мудрага, каб працаваць з золатам і срэбрам, з медзьдзю, жалезам, пурпурам, кармазынам і блакітам, які ўмее выразаць рэзьбы, [каб працаваць] з мудрымі людзьмі, якія ў мяне ў Юдзе і ў Ерусаліме, якіх падрыхтаваў Давід, бацька мой. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык пашлі мне чалавека вучонага, які ўмее працаваць з золатам і срэбрам, з меддзю і жалезам, пурпурам, пунсовай і гіяцынтавай тканінай, ды які зможа займацца разьбой разам з тымі мастакамі, якіх я маю пры сабе ў Юдэі і Ерузаліме, якіх падрыхтаваў Давід, бацька мой. |
І карабель Хірамаў, які прывозіў золата з Афіра, прывёз з Афіра вялікае мноства чырвонага дрэва і каштоўных камянёў.
сына адной удавы, з калена Нэфталімавага. Бацька яго Тыранін быў меднік; ён меў здольнасьць, майстэрства і ўменьне вырабляць усялякія рэчы зь медзі. І прыйшоў ён да цара Саламона і рабіў у яго ўсялякую працу:
Тады сыны іншаземцаў будавацьмуць сьцены твае, і цары іхнія - будуць служыць табе; бо ў гневе Маім Я пабіваў цябе, а ва ўпадабаньні Маім буду мілажальны да цябе.
з Сэнірскіх кіпарысаў зладзілі ўсе памосты твае: бралі зь Лівана кедр, каб зрабіць на табе мачты;