2 ЛЕТАПІСАЎ 15:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У тыя часы ня будзе міру ні таму, хто выходзіць, ні хто ўваходзіць, бо вялікія хваляваньні будуць ва ўсіх жыхароў земляў; Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў тыя часы не было супакою ані таму, хто выйшаў, ані таму, хто прыйшоў, бо вялікая трывога была ў-ва ўсіх жыхароў зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У тыя часы не было супакою і таму, хто выходзіў, і таму, хто ўваходзіў, але вялікае хваляванне было ва ўсіх жыхарах земляў, |
Бо раней дзён тых ня было аддзякі ні чалавеку, ні аддзякі за працу жывёлам; ні адыхадню, ні прыхадню ня было спакою ад ворага; і патураў Я кожнаму чалавеку варагаваць з другім.
І будуць азнакі ў сонцы і ў месяцы і ў зорках, а на зямлі заняпад духу народаў і недаўмёнасьць; і мора зашуміць і забушуе;
У дні Самэгара, сына Анатавага, у дні Яілі, былі пустыя дарогі, хто раней хадзіў шляхамі простымі, хадзіў тады кружнымі дарогамі.
Ізраільцяне, бачачы, што яны ў небясьпецы, бо народ быў уціснуты, хаваліся ў пячорах і ў цясьнінах і ў скалах, і ў вежах і ў равах;