І падышла жанчына тая да Саўла, і ўбачыла, што ён вельмі спалохаўся, і сказала: вось, рабыня твая паслухалася голасу твайго і паставіла жыцьцё сваё пад небясьпеку і выканала загад, які ты даў мне;
1 ЦАРСТВАЎ 28:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) цяпер прашу, паслухайся і ты голасу рабыні тваёй: я прапаную табе кавалак хлеба, паясі, і будзе ў табе моц, калі пойдзеш у дарогу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер ты таксама паслухай голасу нявольніцы тваёй. Я дам табе лусту хлеба, а ты зьеш, і вернецца да цябе сіла, і ты зможаш вырушыць у дарогу». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цяпер і ты паслухай голасу паслугачкі сваёй, каб я паклала перад табою лусту хлеба і каб ты, з’еўшы яе, паздаравеў і змог выбрацца ў дарогу». |
І падышла жанчына тая да Саўла, і ўбачыла, што ён вельмі спалохаўся, і сказала: вось, рабыня твая паслухалася голасу твайго і паставіла жыцьцё сваё пад небясьпеку і выканала загад, які ты даў мне;
Але ён адмовіўся і сказаў: ня буду есьці. І пачалі ўгаворваць яго слугі ягоныя, а таксама і жанчына; і ён паслухаўся голасу іхняга, і ўстаў зь зямлі, і сеў на ложак.