1 ЦАРСТВАЎ 25:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачуў Давід у пустыні, што Навал стрыжэ авечкі свае. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў Давід у пустыні, што Наваль стрыжэ авечак сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, калі Давід пачуў у пустыні, што Набал стрыжэ статак свой, |
Праз два гады стрыглі авечак у Авэсалома ў Ваал-Гацоры, што ў Яфрэма, і паклікаў Авэсалом усіх сыноў царскіх.
Імя чалавека таго - Навал, а імя жонкі ягонай - Авігея. Гэтая жанчына была вельмі разумная і прыгожая з твару, а ён - чалавек жорсткі і ліхі норавам; ён быў з роду Халева.
І паслаў Давід дзесяць хлопчыкаў, і сказаў Давід хлопчыкам: узыдзеце на Карміл і ідзеце да Навала, і павітайце яго ад майго імя,