1 ЦАРСТВАЎ 23:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсталі яны і пайшлі ў Зіф раней за Саўла. А Давід і людзі ягоныя былі ў пустыні Маон, на раўніне, направа ад Есімона. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны ўсталі і пайшлі ў Зіф перад абліччам Саўла. А Давід і людзі ягоныя былі ў пустыні Маон, у Арабе на поўдні пусткі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яны, падняўшыся, пайшлі ў Зіф, апераджаючы Саўла. А Давід і людзі яго былі ў пустыні Маон, у Арабе на поўдні пустыні. |
і высачыце, і разьведайце ўсе ягоныя сховішчы, у якіх ён тоіцца, і вярнецеся да мяне з пэўнаю весткаю, і я пайду з вамі; і калі ён у гэтай зямлі, я буду шукаць яго ва ўсіх тысячах Юдавых.
І пайшоў Саўл зь людзьмі сваімі шукаць яго. Але Давіду паведамілі пра гэта, і ён перайшоў да скалы і заставаўся ў пустыні Маон. І дачуўся Саўл і пагнаўся за Давідам у пустыню Маон.
Быў нехта ў Маоне, а маёнтак яго на Карміле, чалавек вельмі багаты; у яго было тры тысячы авечак і тысяча коз; і быў ён пры стрыжцы авечак на Карміле.