ні торбы ў дарогу, ні дзьве вопраткі, ні абутку, ні кія. Бо хто працуе, той варты пракорму.
1 ЦАРСТВАЎ 17:40 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў кій свой у руку сваю, і выбраў сабе пяць гладкіх камянёў з ручая, і паклаў іх у пастуховую торбу, якая была зь ім; і з торбаю і з прашчаю ў руцэ сваёй выступіў супроць Філістымляніна. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў ён у руку сваю кій свой, і выбраў сабе пяць гладкіх камянёў з ручая, і ўлажыў іх у торбу пастуха, якую меў замест кішэняў, і з пушчалкай у руцэ сваёй накіраваўся да Філістынца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўзяў ён у руку сваю палку сваю; і выбраў сабе пяць гладкіх камянёў з ручая, і ўклаў іх у торбу пастухоўскую, якую выкарыстоўваў замест мяшочкаў для камянёў, і ўзяў прашчу ў руку, і накіраваўся да філістынца. |
ні торбы ў дарогу, ні дзьве вопраткі, ні абутку, ні кія. Бо хто працуе, той варты пракорму.
з усяго народу гэтага было сямсот чалавек адборных, якія былі ляўчукі, і ўсе гэтыя, кідаючы з прашчы камень у волас, ня кідалі міма.
Пасьля Аода быў Самэгар, сын Анатаў, які шэсьцьсот чалавек Філістымлянаў пабіў валовым ражном; ён таксама ўратаваў Ізраіля.
І аперазаўся Давід мечам паверх вопраткі і пачаў хадзіць, бо ня прывык да такое зброі; потым сказаў Давід Саўлу: я не магу хадзіць у гэтым, я ня прывык. І зьняў Давід усё гэта зь сябе.
Выступіў і Філістымлянін, ідучы і набліжаючыся да Давіда, і збраяносец ішоў паперадзе яго.