Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 17:39 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

39 І аперазаўся Давід мечам паверх вопраткі і пачаў хадзіць, бо ня прывык да такое зброі; потым сказаў Давід Саўлу: я не магу хадзіць у гэтым, я ня прывык. І зьняў Давід усё гэта зь сябе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

39 І падперазаўся Давід мячом ягоным кругом адзеньня, і паспрабаваў хадзіць, бо ня меў [яшчэ] спрактыкаванасьці. І сказаў Давід Саўлу: «Не магу я хадзіць у гэтым, бо нязвыкла мне». І скінуў Давід [усё] з сябе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

39 І, падперазаўшыся мечам яго паверх адзення, Давід пачаў спрабаваць, ці можа ён хадзіць, узброены, бо не быў яшчэ спрактыкаваны. І сказаў Давід Саўлу: «Не магу я так хадзіць, бо звычкі не маю». І скінуў Давід усё з сябе,

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 17:39
5 Крыжаваныя спасылкі  

Тады адказваў ён і сказаў мне так: гэта слова Госпада Зарававелю, у якім сказана: ня войскам і ня сілаю, а Духам Маім кажа Гасподзь Саваоф.


І дом Юдаў умілажалю і ўратую іх у Госпадзе Богу іхнім, уратую іх ня лукам, ня мечам, не вайною, ня конямі і вершнікамі».


І апрануў Саўл Давіда ў сваю вопратку, і ўсклаў на галаву ягоную медны шалом, і надзеў на яго браню.


І ўзяў кій свой у руку сваю, і выбраў сабе пяць гладкіх камянёў з ручая, і паклаў іх у пастуховую торбу, якая была зь ім; і з торбаю і з прашчаю ў руцэ сваёй выступіў супроць Філістымляніна.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы