Але ён моцна ўпрошваў іх; і яны пайшлі да яго і ўвайшлі ў дом ягоны. Ён зрабіў ім пачостку і сьпёк прэсны хлеб; і яны елі.
1 ЛЕТАПІСАЎ 9:31 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Матафію зь лявітаў, - ён першынец Сэлума Карэяніна, - даверана было тое, што гатавалася на патэльнях. Біблія (пераклад А.Бокуна) Матытыя з лявітаў, першародны Шальлюма Карахіча, быў верным у прыгатаваньні печанага [хлеба]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Матація, з левітаў, першародны Сэлума Карыта, меў абавязкам увесь час сачыць за тым, што смажыцца на патэльні. |
Але ён моцна ўпрошваў іх; і яны пайшлі да яго і ўвайшлі ў дом ягоны. Ён зрабіў ім пачостку і сьпёк прэсны хлеб; і яны елі.
дзеля назіраньня за хлябамі пакладнымі і пшанічнаю мукою для хлебнага прынашэньня і праснакамі, за печаным, смажаным і за ўсякаю мераю і вагою,
Шалум, сын Карэ, сын Эвіясафа, сын Карэя, і браты ягоныя з роду ягонага, Карэяне, па дзеі служэньня свайго, былі дазорцамі каля парогаў скініі, а бацькі іхнія ахоўвалі ўваход у табар Гасподні.
Усіх іх, выбраных у брамнікі да парогаў, было дзьвесьце дванаццаць. Яны ўнесены ў сьпіс па селішчах сваіх. Іх паставіў Давід і Самуіл-празорлівец за вернасьць іхнюю.
Гэтыя чатыры начальнікі брамнікаў, лявіты, былі ў даверы; яны ж былі прыстаўлены да жытлішчаў і да скарбніц дома Божага.
Калі ахвяра твая прынашэньне хлебнае з патэльні, дык гэта павінна быць пшанічная мука, зьмяшаная з алеем, прэсная,
Калі ахвяра твая прынашэньне хлебнае з горшчыка, дык трэба зрабіць яго з пшанічнай мукі з алеем,
Вось закон пра прынашэньне хлебнае: сыны Ааронавыя павінны прыносіць яго Госпаду на ахвярнік;
на патэльні ў алеі павінна быць яна прыгатавана; насычаную алеем прынось яе ў кавалках, як ламаецца на кавалкі прынашэньне хлебнае: прынось яе як прыемную духмянасьць Госпаду: