Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 9:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Вакол дома Божага яны і ноч праводзілі, бо на іх ляжала ахова, і яны павінны былі кожнае раніцы адчыняць дзьверы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І каля Дому Божага яны начавалі, бо гэта вартаваньне было на іх, і яны адчынялі яго кожную раніцу.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Таксама яны начавалі каля святыні Госпадавай у час варты сваёй, так што нараніцы самі адкрывалі брамы.

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 9:27
8 Крыжаваныя спасылкі  

Гэтыя чатыры начальнікі брамнікаў, лявіты, былі ў даверы; яны ж былі прыстаўлены да жытлішчаў і да скарбніц дома Божага.


Адны зь іх былі прыстаўлены да службовага посуду, так, што лікам прымалі яго і лікам выдавалі.


Алілуя. Хвалеце імя Гасподняе, хвалеце, рабы Гасподнія,


і прывёў іх у дом Гасподні, да сына Анана, сына Гадаліі, чалавека Божага, у пакой, які - каля пакоя князёў, над пакоем Маасэі, сына Сэлумавага, вартаўніка каля ўваходу;


Лепей хто-небудзь з вас замкнуў бы дзьверы, каб дарма ня трымалі агню на ахвярніку Маім. Няма Майго ўпадабаньня да вас, кажа Гасподзь Саваоф, і прынашэньні з рук вашых не да спадобы Мне.


калі маеш служэньне, служы; калі настаўнік, вучы;


І спаў Самуіл да раніцы, і адчыніў дзьверы дома Гасподняга; і баяўся Самуіл абвясьціць відзеж гэты Ілію.