З племя Хэўронавага: Хашавія і браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем па гэты бок Ярдана на захад, па ўсякіх справах служэньня Гасподняга і па службе царскай.
1 ЛЕТАПІСАЎ 9:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і браты іхнія, узначальцы родаў сваіх: тысяча сямсот шэсьцьдзясят, - людзі выбітныя ў дзеях служэньня ў доме Божым. Біблія (пераклад А.Бокуна) і браты іхнія, галовы дому бацькоў сваіх — тысяча сямсот шэсьцьдзясят, магутныя, спрытныя ў працы служэньня ў Доме Божым. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таксама браты іх, кіраўнікі па родах сваіх — тысяча семсот шэсцьдзесят, найдужэйшыя па сіле для выканання службы ў доме Божым. |
З племя Хэўронавага: Хашавія і браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем па гэты бок Ярдана на захад, па ўсякіх справах служэньня Гасподняга і па службе царскай.
І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, былі ўзначальцы сямействаў. Іх паставіў цар Давід над племем Рувімавым і Гадавым і паўплемем Манасііным, па ўсіх справах Божых і дзеях цара.
У сына яго Шэмаі нарадзіліся таксама сыны, начальнікі ў сваім родзе, бо яны былі людзі моцныя.
і Адая, сын Ерахама, сын Пашхура, сын Малхіі; і Маасай, сын Адыэла, сын Яхзэра, сын Мэшулама, сын Мэшылэміта, сын Імэра;
і браты ягоныя, людзі выдатныя - сто дваццаць восем. Начальнікам над імі быў Заўдыіл, сын Гагэдаліма.