Сыны Яфрэма: Шутэлах, Бэрэд, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, і Элеада, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны,
1 ЛЕТАПІСАЎ 7:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і Завад, сын ягоны, і Шутэлах, сын ягоны, і Эзэр і Элеад. І забілі іх жыхары Гэта, ураджэнцы той зямлі, за тое, што яны пайшлі захапіць статкі іхнія. Біблія (пераклад А.Бокуна) сын ягоны — Завад, сын ягоны — Шутэлях, і Эзэр і Элеад. I забілі іх людзі Гату, народжаныя ў зямлі гэтай, бо яны зыйшлі захапіць статкі іхнія. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і яго ж сын Забад, і яго ж сын Сутала, і яго ж сын Эзэр і Элад. А забілі іх людзі з Гета, тутэйшыя, бо тыя напалі, каб захапіць уладанні іх. |
Сыны Яфрэма: Шутэлах, Бэрэд, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, і Элеада, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны,
І плакаў па іх Яфрэм, бацька іхні, шмат дзён, і прыходзілі браты ягоныя суцяшаць яго.
Так кажа Гасподзь Бог: за тое, што Філістымляне ўчынілі помсьліва і помсьцілі з пагардаю ў душы, на пагібель, паводле вечнай няпрыязнасьці,
І паслалі яны каўчэг Божы ў Аскалон. І калі прыйшоў каўчэг Божы ў Аскалон, заенчылі Аскаланіцяне, кажучы: прынесьлі да нас каўчэг Бога Ізраілевага, каб аддаць сьмерці нас і народ наш.
І паслалі, і сабралі да сябе ўсіх уладароў Філістымскіх, і сказалі: што нам рабіць з каўчэгам Бога Ізраілевага? І сказалі: няхай каўчэг Бога Ізраілевага пяройдзе ў Гэт. І адправілі каўчэг Бога Ізраілевага ў Гэт.