І зрабіў сабе Сэдэкія, сын Ханааны, жалезныя рогі і сказаў: так кажа Гасподзь: гэтымі збораш Сірыйцаў да вынішчэньня іх.
1 ЛЕТАПІСАЎ 7:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сын Едэяіла: Білган. Сыны Білгана: Еўс, Веньямін, Эгут, Хэнаана, Зэтан, Тарсіс і Ахішахар. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Едыяэля: Більган. Сыны Більгана: Еуш, Бэн’ямін, Егуд, Хенаана, Зэтан, Таршыш і Ахішахар. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым сыны Ядзігэля: Більган, сыны ж Більгана: Ягус, і Бэньямін, і Эгуд, і Ханаана, і Зэтан, і Тарсіс, і Ахісахар; |
І зрабіў сабе Сэдэкія, сын Ханааны, жалезныя рогі і сказаў: так кажа Гасподзь: гэтымі збораш Сірыйцаў да вынішчэньня іх.
Усе гэтыя сыны Едэяіла былі галовамі пакаленьняў, людзі ваяўнічыя; сямнаццаць тысяч і дзьвесьце было тых, што выходзілі на вайну.
У радаводных сьпісах запісана іх па родах іхніх, па ўзначальніках пакаленьняў, людзей ваяўнічых - дваццаць тысяч і дзьвесьце.
І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат: