У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім.
1 ЛЕТАПІСАЎ 6:81 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і Эсэвон і прадмесьці яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але і Хесебон з яго ваколіцамі і Язэр з яго ваколіцамі. |
У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім.
І Ты даў ім царства і народы, і падзяліў ім, і яны авалодалі зямлёю Сігона, і зямлёю цара Есэвонскага, і зямлёю Ога, цара Васанскага.
і ўзяў Ізраіль усе гарады гэтыя, і жыў Ізраіль ва ўсіх гарадах Амарэйскіх, у Эсэвоне і ва ўсіх залежных ад яго;
І паслаў Майсей агледзець Язэр, і ўзялі селішчы, залежныя ад яго, і прагналі Амарэяў, якія былі ў іх.
У сыноў Рувімавых і ў сыноў Гадавых статкаў было вельмі многа; і ўбачылі яны, што зямля Язэр і зямля Галаад ёсьць месца прыдатнае статкам;
Устаньце, выпраўцеся і перайдзеце паток Арнон; вось, Я аддаю ў руку тваю Сігона, цара Эсэвонскага, Амарэяніна, і зямлю ягоную; пачынай авалодваць ёю і вядзі зь ім вайну;