Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 6:60 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

а ад калена Веньямінавага - Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А з калена Бэн’яміна — Геву і пашы ейныя, Алемэт і пашы ягоныя, Анатот і пашы ягоныя; усіх гарадоў іхніх — трынаццаць гарадоў для сем’яў іхніх.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А ад пакалення Бэньяміна: Габаон і Габа з ваколіцамі іх і Алмат з ваколіцамі яго, таксама Анатот з яго ваколіцамі; усіх гарадоў трынаццаць паводле іх родаў.

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 6:60
12 Крыжаваныя спасылкі  

А сьвятару Авіятару цар сказаў: ідзі ў Анатот на тваё поле; ты варты сьмерці, але цяперашнім часам я не аддам цябе сьмерці, бо ты насіў каўчэг Уладара Госпада перад Давідам, бацькам маім, і цярпеў усё, што цярпеў бацька мой.


і Ашан і прадмесьці яго, Вэтсаміс і прадмесьці яго,


Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага.


І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат:


і з Бэт-Гагілгала, і з палёў Гевы і Азмавэта, бо сьпевакі пабудавалі сабе вёскі ў навакольлі Ерусаліма.


Галасі голасам тваім, дачка Галімава; хай пачуе цябе Лаіс, гаротны Анатот!


Слова Ераміі, сына Хэлкіінага, са сьвятароў у Анатоце, у зямлі Веньямінавай,


І астатку ня будзе ад іх; бо Я навяду бедства на мужоў Анатота ў год наведваньня іх.


Ерамія пайшоў зь Ерусаліма, каб сысьці ў зямлю Веньямінавую, хаваючыся адтуль сярод народа.


Кефар-Аманай, Афні і Гева: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі.


І разьбіў Ёнатан ахоўны атрад Філістымскі, які быў у Гіве; і пачулі пра гэта Філістымляне, а Саўл пратрубіў у трубу па ўсёй краіне, абвяшчаючы: няхай пачуюць Габрэі!