Кідалі і яны жэрабя, нароўні з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад абліччам цара Давіда і Садока і Ахімэлэха, і ўзначальцаў сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: галава сямейства нароўні зь меншым братам сваім.
1 ЛЕТАПІСАЎ 26:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кінулі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, па сваіх сямействах на кожную браму. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кідалі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, паводле дамоў бацькоў сваіх, пра кожную браму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, кідалі жэрабя нароўні і малыя, і вялікія па сваіх родах на кожную браму. |
Кідалі і яны жэрабя, нароўні з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад абліччам цара Давіда і Садока і Ахімэлэха, і ўзначальцаў сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: галава сямейства нароўні зь меншым братам сваім.
А разьмяркоўваць іх па жэрабях, бо галоўнымі ў сьвятыні і галоўнымі прад Богам былі з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара,
І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.
Вось разьмеркаваньне брамнікаў па ўзначальцах сямействаў, здольных да службы разам з братамі іхнімі, на служэньне ў доме Гасподнім.
І выпала жэрабя на ўсход Шэлэміі; і Захару, сыну ягонаму, разумнаму дарадцу, кінулі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;