1 ЛЕТАПІСАЎ 18:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачуў Той, цар Імата, што Давід пабіў усё войска Адраазара, цара Суўскага. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў Тоў, валадар Хамату, што Давід разьбіў усё войска Гададэзэра, валадара Цовы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пачуў пра гэта Той, цар Эмата, што менавіта Давід паразіў усё войска Ададэзэра, цара Собы, |
І паслаў Ёрама, сына свайго, да цара Давіда, вітаць яго і дзякаваць за тое, што ён ваяваў з Адраазарам і пабіў яго, бо Той быў у вайне з Адраазарам, - і зь ім усякі посуд залаты, срэбны і медны.
А з Тыўхаты і Куна, гарадоў Адраазаравых, узяў Давід вельмі многа медзі. Зь яе Саламон зрабіў меднае мора і слупы і медны посуд.
Калі Аманіцяне ўбачылі, што яны зрабіліся ненавіснымі Давіду, тады паслаў Анон і Аманіцяне тысячу талантаў срэбра, каб наняць сабе калясьніц і верхаўцоў зь Сірыі Месапатамскай і зь Сірыі Мааха і з Сувы.