1 ЛЕТАПІСАЎ 13:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І раіўся Давід з тысячнікамі, сотнікамі і з усімі правадырамі, Біблія (пераклад А.Бокуна) І радзіўся Давід з тысячнікамі, сотнікамі, з усімі правадырамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Давід раіўся з тысячнікамі і сотнікамі і з усімі кіраўнікамі, |
Калі ён вяртаўся ў Сэкелаг, тады перайшлі да яго з Манасіян: Аднах, Ёзавад, Едыяэл, Міхаіл, Ёзавад, Элігу і Цыльтай, тысячнікі ў Манасіян.
з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю, - іх было дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія трымаліся слова іхняга;
ды і блізкія да іх, нават да племя Ісахаравага, Завулонавага і Нэфталімавага, прывозілі ўсё страўнае на аслах, і вярблюдах, і мулах, і валах: муку, смоквы і разынкі, і віно, і алей, і буйнога і дробнага быдла мноства, бо радасьць была Ізраілю.
і сказаў Давід усяму сходу Ізраільцянаў; калі заўгодна вам, і калі на тое будзе воля Госпада Бога нашага, пашлем усюды да астатніх братоў нашых, па ўсёй зямлі Ізраільскай, і разам зь імі да сьвятароў і лявітаў, у гарады і селішчы іхнія, каб яны сабраліся да нас,
І загадаў Саламон сабрацца ўсяму Ізраілю: тысячнікам і сотнікам, і судзьдзям, і ўсім начальнікам ва ўсім Ізраілі - узначальцам пакаленьняў.
І ўстаў цар Эзэкія з самага рана і сабраў начальнікаў горада, і пайшоў у дом Гасподні.