Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 12:40 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

40 ды і блізкія да іх, нават да племя Ісахаравага, Завулонавага і Нэфталімавага, прывозілі ўсё страўнае на аслах, і вярблюдах, і мулах, і валах: муку, смоквы і разынкі, і віно, і алей, і буйнога і дробнага быдла мноства, бо радасьць была Ізраілю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

40 І таксама бліжнія іхнія, нават ад Ісахара, Завулёна і Нэфталі, прывозілі хлеб на аслах, на вярблюдах, на мулах і на валах, ежу, муку, фігі, разынкі, віно, алей, валоў і авечак мноства, бо радасьць [была] ў Ізраілі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

40 А таксама тыя, хто каля іх быў, аж да Ісахара і Забулона, і Нэфталі — прывозілі ім хлеб на аслах, і на вярблюдах, і на мулах, і на валах: мучную ежу, фігі, разынкі, віно, аліўкавы алей, жывёлу і авечак, дзеля ўсякага дастатку, бо была радасць у Ізраэлі.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 12:40
14 Крыжаваныя спасылкі  

Тады Авігея пасьпешліва ўзяла дзьвесьце хлябоў і два мяхі зь віном, і пяць авечак падрыхтаваных і пяць мераў сушанага зерня, і сто вязанак разынак і дзьвесьце вязанак смокваў, і наўючыла на аслоў,


Калі Давід крыху сышоў зь вяршыні гары, вось, сустракаецца яму Сіва, слуга Мэмфівастэя, з параю наўючаных аслоў, і на іх дзьвесьце хлябоў, сто вязанак разынак, сто вязанак смокваў і мех зь віном.


Калі множацца праведнікі, весяліцца народ; а калі пануе бязбожнік, стогне народ.


З дабрадзенства праведнікаў радуецца горад, а як гіне бязбожны - сьпявае.


І весяліўся ўвесь народ зямлі, і горад супакоіўся. А Гатолію ўсьмерцілі мечам у царскім доме.


І ўвесь народ праводзіў Саламона, і іграў народ на жалейках і вельмі радаваўся, так што зямля расьсядалася ад крыкаў яго.


І прабылі там у Давіда тры дні, елі і пілі, бо браты іхнія прыгатавалі ім;


І раіўся Давід з тысячнікамі, сотнікамі і з усімі правадырамі,


І сказаў мне Гасподзь: «ідзі яшчэ і пакахай жанчыну, каханую мужам, але пералюбніцу, падобна таму, як любіць Гасподзь сыноў Ізраілевых, а яны паварочваюцца да іншых багоў і любяць вінаградныя ляпёшкі іхнія».


І елі і пілі перад Госпадам у той дзень, зь вялікаю радасьцю; і другі раз уцаравалі Саламона, сына Давідавага, і памазалі перад Госпадам у кіраўніка вярхоўнага, а Садока ў сьвятара.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы